Бангладэш. Індзіры Гандзі аддалі належнае

Індзіру Гандзі нарэшце прызналі героем вайны за незалежнасць Бангладэш — былой правінцыі Пакістану (так званы Усходні Пакістан). У 1970 годзе мясцовы палітык Шэйх Рахман са сваёй партыяй перамог на парламенцкіх пакістанскіх выбарах. Аднак кіруючыя тады ў Пакістане вайскоўцы не збіраліся аддаваць уладу дэмакрату, ды яшчэ з Бенгаліі. 25 сакавіка 1971 года пасля разгону студэнцкай маніфестацыі ў правінцыі пачалося паўстанне. Вайна з Пакістанам, у якой было забіта 3 мільёны мірных грамадзян, цягнулася 9 месяцаў.

Індзіру Гандзі нарэшце прызналі героем вайны за незалежнасць Бангладэш — былой правінцыі Пакістану (так званы Усходні Пакістан). У 1970 годзе мясцовы палітык Шэйх Рахман са сваёй партыяй перамог на парламенцкіх пакістанскіх выбарах. Аднак кіруючыя тады ў Пакістане вайскоўцы не збіраліся аддаваць уладу дэмакрату, ды яшчэ з Бенгаліі. 25 сакавіка 1971 года пасля разгону студэнцкай маніфестацыі ў правінцыі пачалося паўстанне. Вайна з Пакістанам, у якой было забіта 3 мільёны мірных грамадзян, цягнулася 9 месяцаў. Індыя, што разглядала Пакістан як традыцыйнага праціўніка, актыўна падтрымлівала мяцеж: прымала бежанцаў, падтрымлівала на міжнародным узроўні. Нарэшце, індусы адкрыта ўдзельнічалі ў канфлікце на баку паўстанцаў. Аднак бангладэшцы пасля прыходу да ўлады не хацелі прызнаваць ролю Індыі. Толькі зараз, праз 40 гадоў, вырашылі прызнаць факт індыйскай дапамогі і адначасова выказаць падзяку Індзіры Гандзі, якая ў 70-я гады кіравала Індыяй.

Па матэрыялах “Junge Welt (Германія)