Беларуска стварыла петыцыю з заклікам да іншых краін не прызнаваць Лукашэнку і ўрад

Электронная петыцыя пакуль набрала 3 тысячы подпісаў.

Маша Забара

Маша Забара

Актывістка Маша Забара, якая штодзень выходзіла да будынку МВФ з заклікамі не даваць грошы беларускім уладам, стварыла петыцыю, у якой просіць шэраг краін афіцыйна не прызнаваць і Лукашэнку, і ўрад. Гэта дапаможа абмежаваць доступ афіцыйнага Мінску да рэсурсаў МВФ.
На сёння петыцыю падтрымалі больш за 3 тысячы чалавек.
Марыя Забара нарадзілася і вырасла ў Мінску. Марыя стала папулярнай у інтэрнэце пасля публікацыі відэа ў Instagram пра інцыдэнт з Ryanair. Гэта відэа набрала больш за мільён праглядаў.
Пасля таго як МВФ абвесціла, што вылучыць для Беларусі амаль мільярд долараў, Марыя Забара выйшла на адзіночны пратэст пад будынак Міжнароднага валютнага фонду і запусціла цэлую пратэставую плынь.