Беларускія спартсмены пранеслі расійскі сцяг на адкрыцці Паралімпіяды

Міжнародны паралімпійскі камітэт мае намер правесці расследаванне ў дачыненні да дэлегацыі зборнай Беларусі, адзін з сябраў якой з'явіўся на цырымоніі адкрыцця Паралімпіяды з расійскім сцягам.

q_3.jpg

Мужчыне ўдалося прайсці па стадыёне некалькі дзясяткаў метраў, перш чым сцяг у яго забралі.У МПК заявілі, што спрабуюць усталяваць асобу парушальніка, пасля гэтага будзе прынята рашэнне аб дысцыплінарных мерах.
Расійскія спартсмены не змаглі прыняць удзел у Паралімпійскіх гульнях з-за часовага адхілення Паралімпійскага камітэта Расіі (ПКР) на падставе дакладу незалежнай камісіі ВАДA аб дзяржаўнай падтрымцы ўжывання допінгу ў краіне.
Пасля рашэння аб адхіленні спартсменаў беларуская дэлегацыя паабяцала пранесці расейскі сцяг на цырымоніі адкрыцця ў знак падтрымкі расійскіх паралімпійцаў.
Аднак, як паведамлялі расійскія СМІ, МПК наўпрост забараніў беларусам гэта рабіць, заявіўшы, што падобныя паводзіны будуць расцэнена як палітычны жэст.
Паралімпійскія гульні праходзяць у Рыа-дэ-Жанейра з 7 па 18 верасня.
Паводле BBC