Беларусы Чэхіі святкавалі Дзень Волі ў незвычайным фармаце
Дзень Волі ў гэтым годзе беларусы Чэхіі праводзілі крыху ў незвычайным фармаце. Жорсткія абмежаваньні, уведзеныя ўладамі па барацьбе з каронавірусам: абавязковае нашэньне масак, нельга збірацца нават ўдвух, забарона пакідаць раён свайго пражываньня — усё ускладніла святкаваньне.
Сёлета не было святочных мерапрыемстваў з выступамі, песнямі і музыкай, але традыцыйнае ўшанаванне памяці прэзідэнтаў БНР Пятра Крэчэўскага і Васіля Захаркі ніхто не ў стане забараніць вольным беларусам.
25 сакавіка ўжо ад рана пачалі прыходзіць нашыя зямлякі на
Альшанскія могілкі ў Празе. На працягу дня вакол помнікаў Крэчэўскага, Захаркі і Міхася Забэйды-Суміцкага можна было
пабачыць нацыянальныя сцягі,
бела-чырвоныя кветкі і пачуць як беларусы віншуюць адзін аднаго з Днём Волі.