Як беларусы святкавалі Дзень Волі ў Кіеве (фота)

Ва ўрачысты дзень 25 сакавіка беларусы Кіева не засталіся ў баку ад святкавання.

img_20210325_183040_copy_1920x1440.jpg

Увечары на Дзень Волі ў Кіеве адбылася акцыя салідарнасці з Беларуссю. Пераважна прадстаўнікі беларускай дыяспары зладзілі жывы ланцуг з нацыянальнымі сцягамі ад Майдана Незалежнасці да народнага помніку Міхасю Жызнеўскаму ўдоўж вуліцы Храшчацік. Кіроўцы падчас акцыі віталі беларусаў клаксонамі сваіх аўто.
Паглядзіце, як гэта выглядала.