Беларусы занялі першае месца па колькасці выдадзеных ВНЖ і нацыянальных віз у Літве

Дакладнай статыстыкі, колькі беларусаў з'ехала з краіны, няма.

76_1_1.jpg

Літоўскае выданне Delfi са спасылкай на прадстаўніка Дэпартамента міграцыі Ёліту Гістаўтайце паведаміла, што больш за ўсё ВНЖ і нацыянальных візаў на пачатак 2022 года было выдадзена менавіта беларусам.
Агучана, што беларусам выдалі 20 500 часовых відаў на жыхарства, другое месца займаюць украінцы — 19 600, а далей расіяне — каля 3600. З нацыянальнымі візамі сітуацыя падобная, беларусам было выдадзена 21 300 віз, украінцам і 200 (2000).
Атрымліваецца, што мінімум 41 800 беларусаў уладкаваліся ў Літве на пачатак 2022 года. Для разумення: гэта больш, чым насельніцтва Калінкавіч.
Адметна, што ў канцы чэрвеня Упраўленне па справах замежнікаў Польшчы паведамляла, што беларусы складаюць другую па велічыні групу замежнікаў у Польшчы. Колькасць беларусаў, якія атрымалі від на жыхарства ў гэтай краіне, перавысіла 50 тысяч чалавек.
Адзначым, што дакладнай статыстыкі, колькі беларусаў з'ехала з краіны, няма. Па-першае, не ўсе, хто атрымлівае візы, застаюцца ў замежжы, а па-другое, за апошнія два гады вялікая (вельмі вялікая) колькасць беларусаў з'ехала на часовае месцапражыванне ці транзітам у краіны не Шэнгенскай зоны: Украіну, Грузію, Ізраіль, Турцыю, Чарнагорыю, Арменію і нават Узбекістан і Кіргізію.