Bloomberg: Кіпр заблакаваў прыняццё ЕС санкцый супраць афіцыйнага Мінска

Кіпр заблакаваў прыняццё ЕС санкцый супраць афіцыйнага Мінска, паведамляе «Еўрарадыё».

belnaviny.by_v_evrosoyuze_otreagirovali_na_reshenie_ssha_ne_osvobozhdat_proekty_irana_ot_sankcii.jpg


Пра блакаванне санкцый Кіпрам піша Bloomberg са спасылкай на свае крыніцы.
Брусель хацеў адрэагаваць на фальсіфікацыю вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у нашай краіне і на жорсткія разгоны мірных акцый пратэсту. Як вядома, для прыняцця санкцый патрэбна згода ўсіх 27 краін Еўрасаюза. Яе дасягнуць пакуль не ўдалося.
Кіпр скарыстаўся сітуацыяй і спрабуе дамагчыся выканання ЕС сваіх даўніх патрабаванняў. Гэтая краіна хоча, каб у "чорны спіс" Еўрасаюза трапілі 7 турэцкіх кампаній, якія здабываюць прыродны газ у "эканамічнай зоне Кіпра" у Міжземным моры.
"Не проста так [міністр замежных спраў Расіі Сяргей] Лаўроў зганяў у Кіпр", — так пракаментаваў гэтую навіну галоўны рэдактар радыёстанцыі "Эхо Москвы" Аляксей Венедыктаў.