Boston Dynamics пачала пастаўляць робатаў-сабак SpotMini. Кажуць, яны каштуюць як новая машына

Кампанія Boston Dynamics абвясціла аб пачатку паставак робатаў-сабак SpotMini.

boston_2.jpg

На сваім ютуб-канале кампанія апублікавала промавідэа з характарыстыкамі робата. Ён можа бегаць з хуткасцю 1,6 метра ў секунду і працаваць пры тэмпературах ад −20 да 45 градусаў Цэльсія. SpotMini мае 360-градусныя камеры, якія забяспечваюць поўны агляд, ён вода-і пыланепранікальны.
У адкрыты продаж SpotMini пакуль не паступіць. Першая абмежаваная партыя (цяпер у кампаніі ёсць 20 гатовых робатаў) будзе адгружаная буйным кампаніям, якія працуюць у галіне будаўніцтва, энергетыкі і забеспячэння грамадскай бяспекі. Напрыклад, робат зможа шукаць уцечкі газу і складаць падрабязныя планы аварыйных будынкаў, куды людзям заходзіць небяспечна.
Кошт SpotMini не раскрываецца. Эксперты CNN выказалі здагадку, што робат будзе каштаваць «як новая машына».
У бліжэйшай перспектыве Boston Dynamics плануе вырабіць як мінімум тысячу робатаў. На сайце кампаніі можна пакінуць заяўку на куплю SpotMini.
Паводле meduza.io