Брытанская каралева Лізавета II у 95 год вырашыла завязаць з алкаголем
Каралева Вялікабрытаніі 95-гадовая Лізавета II па парадзе лекараў вырашыла цалкам адмовіцца ад алкаголю. Аб гэтым піша газета The Daily Telegraph.
![koroleva_elizaveta_ii_proiznesla_ochen_trogatelniy_tost_v_chest_70_letiya_princa_charlza_1838_24343.jpg koroleva_elizaveta_ii_proiznesla_ochen_trogatelniy_tost_v_chest_70_letiya_princa_charlza_1838_24343.jpg](/img/v1/images/koroleva_elizaveta_ii_proiznesla_ochen_trogatelniy_tost_v_chest_70_letiya_princa_charlza_1838_24343.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«Манарх разлічвае ў найлепшай форме сустрэць плацінавы юбілей (70 гадоў) знаходжання на троне, які адбудзецца ў наступным годзе», — сказана ў артыкуле.
Адзначаецца, што рэкамендацыі медыкаў не звязаныя з
якім-небудзь захворваннем, а дадзеныя «ў мэтах засцярогі».
«Каралева прыняла асабістае рашэнне цалкам адмовіцца ад
спіртных напояў, але яна ніколі не піла», — адзначаецца ў публікацыі.
Па дадзеных СМІ, брытанская каралева часам дазваляла сабе
чарку па вечарах, а таксама магла выпіць сухое марціні перад абедам.
Сямідзесяцігоддзе свайго ўсшэсця на трон каралева
Вялікабрытаніі будзе святкаваць летам наступнага года. На троне ў 1952 годзе
яна змяніла свайго бацьку Георга VI. Тады каралеве было ўсяго 25 гадоў. Цяпер
яна — найстарэйшы з дзейных кіраўнікоў дзяржаў, а яшчэ яна кіруе краінай
найболей з усіх жывых манархаў.
Паводле «Нашай Нівы».