Будні "ДНР": У газеты "Гарняк" больш няма офісу (фота і відэа)
У ноч з 5 на 6 чэрвеня ў горадзе Тарэз невядомыя спалілі офіс газеты «Гарняк». Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў супрацоўнік рэдакцыі Раман Бедзіла, перадаюць "Навіны Данбаса".
«Бандыты спалілі рэдакцыю тарэзскай гарадской газеты
"Гарняк". Падобна на тое, што я застаюся без працы. Мала ім было пагромаў ... Людзі дома, у якім
размяшчаецца рэдакцыя вельмі напалоханыя, на мяжы істэрыкі ўжо з рэчамі гатовыя былі пакідаць свае кватэры. Пажарныя зрэагавалі
імгненна, малайцы. Не паспелі яны патушыць
рэдакцыю, як тут жа выклік — гарыць офіс дэпутата Кропачава ... Пажарнік з горыччу сказаў: "Гэта толькі пачатак" ... », — напісаў Раман.
Сёння ноччу тэрарысты
здзейснілі ўзброены налёт на горад Тарэз (Данецкая вобласць), дзе разрабавалі шэраг офісных памяшканняў.
У прыватнасці, быў разгромлены і падпалены офіс дэпутата абласнога ад Партыі рэгіёнаў Віталя Кропачава, які неаднаразова выступаў з крытыкай дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі «Данецкая
народная рэспубліка».
6 мая рэдакцыю газеты "Гарняк" ужо грамілі за адмову змяніць рэдакцыйную палітыку пад ціскам сепаратыстаў.