Былы зяць Назарбаева знойдзены мёртвым у турме Вены
Былы зяць прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева, экс-дыпламат Рахат Аліеў знойдзены мёртвым у адзіночнай камеры турмы Йозефштадт у Вене, дзе ён чакаў рашэння аб яго экстрадыцыі на радзіму.
Папярэдняя прычына смерці — самагубства шляхам павешання, паведамілі прадстаўнікі папраўчай установы.
У 2008 годзе Рахат Аліеў быў завочна прысуджаны на радзіме агулам да 40 гадоў пазбаўлення волі за падрыхтоўку да захопу ўлады і арганізацыю злачыннай групы, якая займалася выкраданнямі людзей.
Суд Вены ў чэрвені 2011 года адмовіўся экстрадаваць Аліева ў Казахстан.
Аліеў, былы раней казахстанскім паслом у Аўстрыі, сцвярджаў, што справа супраць яго распачатая па палітычных матывах.
Паводле www.bbc.co.uk, www.kramatorsk.info