Чэхія аддасць Польшчы частку сваёй тэрыторыі

Тэрытарыяльная спрэчка паміж краінамі доўжыцца ад 1950-х гадоў. 



granica1.jpg

Чэхія плануе перадаць Польшчы 3,5 квадратных кіламетры спрэчнай тэрыторыі на мяжы, каб пакласці канец тэрытарыяльнай спрэчцы, якая цягнецца ад 1950-х гадоў.

Прага прапанавала Варшаве змяніць агульную мяжу, якая была ўсталяваная ў часы Халоднай вайны і пад ціскам СССР. Чэшскі бок патлумачыў сваю гатоўнасць аддаць частку тэрыторыі, якая цяпер уваходзіць у склад краіны, намерамі "развіваць добрасуседскія адносіны" з палякамі.

Цяпер Прага чакае зацвярджэння прапанаванага плана перадзелу мяжы ад Варшавы. Перад гэтым Прага прапаноўвала Варшаве фінансавую кампенсацыю за спрэчную тэрыторыю. Але польскі бок адмовіўся. Чэшскія СМІ высветлілі, што гаворка ідзе пра тэрыторыю ў Паўночнай Маравіі і Паўночнай Багеміі.

Беларуская рэдакцыя Польскага радыё