Па чэшскаму дзяржаўнаму тэлебачанні паказалі дакументальны фільм «Забойства па-чэшску» журналіста Давіда Вондрачка. Стужка прысвечана забароненай доўгі час у чэшскім грамадстве
тэме — рэпрэсіям супраць мірнага нямецкага насельніцтва ў 1945 годзе. Як вядома, на тэрыторыі Чэхаславакіі да вайны пражывала шмат этнічных немцаў, што стала для Гітлера повадам для акупацыі
Чэхаславакіі. У маі 1945-га прыйшоў час расплаты, ахвярамі якой былі не толькі нацысты. У некаторых гарадах чэшскія паўстанцы забілі да некалькіх сотняў немцаў. У фільме паказаныя знятыя ў 1945 годзе
ў Празе кадры. На экране група чэхаў ставіць да сценкі некалькі дзесяткаў нямецкіх абывацеляў. Пасля трупы забітых грузяць у машыну. Кадры былі знятыя аматарам, які да падзення камуністаў баяўся іх
паказваць. Фільм выклікаў пазітыўную рэакцыю ў Германіі, дзе дасюль моцны рух г. зв. «выгнаных» (немцаў, дэпартаваных з Польшчы і Чэхаславакіі ў 1945 годзе, а таксама іх нашчадкаў).
Яго лідэры прызналі мужнасць чэхаў, якія дапусцілі дэманстрацыю фільма, і заклікалі паказаць стужку ў ФРГ.
Па матэрыялах «Junge Freiheit» (Германія)
Чэхія. Фільм пра пагромы судзецкіх немцаў
- Замежжа
- 22-05-2010
Па чэшскаму дзяржаўнаму тэлебачанні паказалі дакументальны фільм «Забойства па-чэшску» журналіста Давіда Вондрачка. Стужка прысвечана забароненай доўгі час у чэшскім грамадстве
тэме — рэпрэсіям супраць мірнага нямецкага насельніцтва ў 1945 годзе. Як вядома, на тэрыторыі Чэхаславакіі да вайны пражывала шмат этнічных немцаў, што стала для Гітлера повадам для акупацыі
Чэхаславакіі. У маі 1945-га прыйшоў час расплаты, ахвярамі якой былі не толькі нацысты. У некаторых гарадах чэшскія паўстанцы забілі да некалькіх сотняў немцаў.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Больш цікавага на «Новым Часе»: