Цісканіна ў начным клубе ў Італіі: 6 загінулых

Цісканіну мог справакаваць сьлезацечны газ, 10 чалавек у цяжкім стане, паведамляюць мэдыкі.

Фота euronews.eu

Фота euronews.eu

Падчас канцэрту рэпэра Сфэра Эбаста ў італьянскім начным клубе ў правінцыі Анкона пачалася цісканіна, у выніку якой загінулі шэсьць чалавек, больш за 100 чалавек пацярпелі. Пра гэта паведамляе італьянскае выданне "Corriere della Sera".
Паводле папярэдніх звестак, паніку ў клюбе справакавала тое, што нехта распыліў пярцовы балёнчык. Людзі спрабавалі выбрацца з памяшкання, у выніку пачалася цісканіна. Паведамляецца, што аварыйныя выхады з памяшкання былі зачыненыя - піша Радыё Свабода.
Еўраньюс паведамляе, што з 60 параненых 14 - дагэтуль у цяжкім стане, і дагэтуль невядома колькі людзей было ўнутры клуба калі цісканіна пачалася.