Цягнік Мінск-Адлер сутыкнуўся з грузавым аўтамабілем. Пацярпелі 20 чалавек

Гэта адбылося на тэрыторыі Расіі.

ciahnik_2.jpg


Інцыдэнт адбыўся зранку 3 лістапада на чыгуначным пераездзе між станцыямі Цімашэўская і Ведмідовка, паведамілі ў прэс-службе Паўночна-каўказскай чыгункі. Кіроўца грузавіка выехаў на пераезд перад пасажырскім цягніком - гэта і стала прычынай аварыі.
За медыцынскай дапамоагй са скаргамі на лёгкія траўмы звярнуліся 15 пасажыраў цягніка. Шпіталізавана чацвера, у тым ліку сам кіроўца грузавіка, машыніст і ягоны дапаможнік. Адзін пацярпелы - у цяжкім стане.
Агулам у цягніку ехалі 650 чалавек.
Паводле naviny.by