Чорны аўторак. Тэракты ў Брусэлі

У аўторак, 22 сакавіка, у сталіцы Бельгіі адбыліся тры выбухі, якія ўжо забралі жыцці 34 чалавек, больш за 100 атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці. Пакуль яшчэ многае не вядома.



vybuch2.jpg

© Daily Mail
Выбухі адбыліся ў двух месцах: у міжнародным аэрапорце ў горадзе Завентэме ў 11 км на паўночны ўсход ад Бруселя, а таксама ў самім горадзе — на перагоне паміж станцыямі метро Шуман і Мальбек ва ўрадавым раёне.
Вядома, што сярод 34-х загінулых няма гармадзян Беларусі
Reuters склаў мапу:
 

g3.delphi.lv__images_pix_file_6c9454fbac05a08b2c4e55ff3cf99ba3.jpeg

Два выбухі ў аэрапорце адбыліся каля 10 гадзін раніцы па беларускім часе, як мінімум адзін з іх здзейсніў смяротнік. Пазней сапёры знайшлі яшчэ адну бомбу, якая не выбухнула. У аэрапорце загінулі 14 чалавек.
 

Бельгійскае выданне Derniere Heure апублікавала фота (кадр з камеры відэаназірання) меркаваных тэрарыстаў, якія наладзілі выбухі ў аэрапорце.
 

Бельгійская паліцыя і суд просяць дапамагчы ідэнтыфікаваць чалавека ў светлай куртцы, які ішоў побач з мужчынамі ў цёмных швэдрах.

teraristi.jpg

Адзіны выбух у метро прагрымеў каля 10:10 па латвійскім часу. Тэракт адбыўся на перагоне паміж станцыямі метро Шуман і Мальбек ў раёне, дзе размешчаны ключавыя ўстановы Еўрасаюза — Еўракамісія і Еўрапарламент. Там загінулі яшчэ 20 чалавек.

Улады Бельгіі паднялі ўзровень бяспекі да максімальнага, чацвёртага. Быў зачынены аэрапорт, вакзалы, а таксама спынены грамадскі транспарт. Жыхарам рэкамендавалі ня пакідаць будынкаў.

Ва ўсіх буйных еўрапейскіх аэрапортах прынялі ўзмоцненыя меры бяспекі. У Вялікабрытаніі, Германіі, Нідэрландах і Люксембургу не толькі ў аэрапортах, але і на іншых відах транспарту.
 

Аналітыкі лічаць, што найбольш верагоднымі версіямі атак тэрарыстаў з'яўляюцца або помста за затрыманне Салаха Абдэслама на мінулым тыдні, або прэвентыўны ўдар нейкай тэрарыстычнай ячэйкі, якая адчула дыханне паліцыі за спіной.

Пра выбух у аэрапорце вядома, што быў як мінімум адзін смяротнік. Паводле неафіцыйнай інфармацыі і са слоў відавочцаў, другое выбуховае прыстасаванне здэтанавала ў багажы каля стойкі на рэйс у адзін з гарадоў ЗША. З-за таго, што бомба стаяла на падлозе, многія ахвяры атрымалі траўмы ног рознай ступені цяжкасці. Некаторыя відавочцы настойваюць на тым, што чулі крыкі на арабскай і нават чулі стрэлы перад самымі выбухамі. Бельгійскія СМІ паведамілі аб тым, што знойдзены аўтамат Калашнікава, але афіцыйна ўсё гэта не пацверджана.
 

Пакуль невядома, грамадзяне якіх краін пацярпелі ў тэрактах. Дакладна вядома толькі пра аднаго грамадзяніна Вялікабрытаніі.