У мінскім Чырвоным касцёле памаліліся за ахвяр тэрактаў у Бруселі

23 сакавіка падчас ранішняй святой Імшы ў касцёле свв. Сымона і Алены ў Мінску памаліліся за ахвяр тэрактаў у Брусэлі.



1004493_10206057537453542_6408498712802727230_n.jpg

Брусэль. Фота з Фэйсбука Alaksej Janukevich

Мінскія вернікі з парафіі Свв. Сымона і Алены ў знак салідарнасці з роднымі і блізкімі ахвяр тэрарыстычнага акту ў Бельгіі папрасілі Бога аб усіх неабходных дарах для душаў загінулых ад рук тэрарыстаў.

 

Нагадаем, што раніцай 22 сакавіка ў бельгійскім горадзе Брусель была здзейснена серыя тэрактаў. Некалькі выбухаў прагрымела ў аэрапорце Завентэм і метро. 

 

Па афіцыйных даных, падчас тэрактаў загінула 34 чалавекі, дзясяткі атрымалі раненні рознай ступені складанасці. Адказнасць за тэракты ўзяла на сябе тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава».

 

2016-03-23-terakt7.jpg

2016-03-23-terakt.jpg

 

catholic.by