ЦРУ: забіць журналіста Джамаля Хашогі загадаў саудаўскі кронпрынц Мухамад
Аб гэтым піша Медуза са спасылкай на The Washington Post.
ЦРУ робіць заключэнне на падставе аўдыязапісу з консульства, які быў атрыманы ад Турцыі, на ўласных дадзеных выведкі, а таксама на ўяўленні аб тым, што такая аперацыя з удзелам супрацоўнікаў спецслужбаў не магла быць арганізаваная патаемна ад прынца.
У прыватнасці, аб неабходнасці адправіцца за дакументамі ў Стамбул журналісту нібыта паведаміў брат Мухамада — абмасадар Саудаўскай Аравіі ў ЗША Халід бін Салман, які тэлефанаваў па просьбе прынца. Па дадзеных ЦРУ, ён заверыў Хашогі ў бяспечнасці вандроўкі.
Аўдыязапісы з консульства паказваюць, што пасля забойства адзін з выканаўцаў Махер Мутрэб пазваніў высокапастаўленаму дарадцу Мухамеда і заявіў што "аперацыя выкананая".