ЦВК Украіны заяўляе, што выбары ва Украіне прайшлі сумленна і празрыста
Папярэдняя яўка склала каля 40%. За дзень у Цэнтральную выбарчую камісію паступіла ўсяго 18 скаргаў.
"Як па ацэнках самой Цэнтральнай выбарчай камісіі, так і паводле ацэнак назіральнікаў, у тым ліку і міжнародных, пазачарговыя выбары праходзяць у адпаведнасці з законам, сумленна,
празрыста, адкрыта, з захаваннем усіх міжнародных стандартаў ... Для тых, хто спадзяваўся , што пазачарговыя выбары не адбудуцца, ці адбудуцца з парушэннямі, у мяне несуцяшальная навіна
—гэтага ўсяго няма ", — паведаміла намесніца старшыні ЦВК Жана Усенка-Чорная на брыфінгу ў нядзелю.
Яна выказала надзею на тое, што такая сітуацыя захаваецца да завяршэння галасавання.
"Ёсць нешматлікія парушэнні, але іх у разы менш, чым на чарговых выбарах, і ў цэлым яны не псуюць пазітыўнай карціны правядзення галасавання і выбараў", — дадала
намесніца старшыні ЦВК.
Усенка-Чорная таксама паведаміла, што ў ЦВК паступіла 18 скаргаў, звязаных з парушэннямі, 16 з якіх паступілі поштай.
Паводле censor.net.ua