Чалавек-павук замест Пуціна?
Кіраўніцтва кінафестывалю «Героі вялікай краіны» вырашыла высветліць у прыкладна шасці тысяч расійскіх школьнікаў 12–16 гадоў з 65 рэгіёнаў, каго яны лічаць героямі. І атрымала шакуючы вынік.
Пуціна героем назвалі толькі 2,6% апытаных. Ён адстаў ад Юрыя Гагарына (3%) і ваенных (8,1%). У першую тройку лідараў увайшлі абстрактныя «сваякі і сябры» (26,2%).
Аднак значна больш непрыемны для Пуціна пройгрыш — героям амерыканскіх коміксаў. Персанажаў коміксаў, у тым ліку Жалезнага Чалавека і Чалавека-павука, героямі лічаць 10,1% апытаных дзяцей. Пракрамлёўскія блогеры ўжо абвясцілі вынікі апытання інтрыгамі Захаду і наступствамі дыстанцыйнага навучання.