Мазыр — гэта ўжо Расія? Цікавы дакумент атрымала беларуска з аддзела прымусовага пакарання
Там так прама і напісана. Супаддзенне?

Паглядзіце, які цікавы дакумент даслаў жыхарцы Мазыра мясцовы
аддзел прымусовага пакарання. Звярніце ўвагу на краіну пражывання, піша «Гомельская вясна». Хутчэй за ўсё, гэта звычайная апячатка, хаця сярод тэлеграм-супольнасці Беларусі выказваюцца розныя меркаванні з гэтай нагоды.