Чэмпіянат свету па хакеі-2021 пройдзе ў Рызе

Рада Міжнароднай федэрацыі хакею (IIHF) прагаласавала за пацверджанне Латвіі адзіным гаспадаром чэмпіянату свету ў хакеі 2021 году пасля рашэння адклікаць турнір з Мінску, піша Свабода.

both_arenas_riga_news.jpg

Пра гэта паведамляе сайт IIHF, адзначаючы, што «ва ўмовах пастаяннай нявызначанасці ў сувязі з абмежаваннямі міжнародных паездак Рада лічыць, што ўтрыманне ўсіх камандаў у Рызе на працягу ўсяго турніру і пазбяганне паездак паміж дзвюма краінамі-гаспадарамі зьяўляецца найбольш бяспечным і эканамічна эфектыўным спосабам правядзення мерапрыемства».
18 студзеня Міжнародная федэрацыя хакею афіцыйна абвясціла аб пазбаўленні Мінску матчаў чэмпіянату свету. Раней асноўныя спонсары хакейных форумаў Nivea, Škoda, Liqui Moly і Tissot катэгарычна заявілі, што будуць падтрымліваць хакейны чэмпіянат свету толькі ў тым выпадку, калі Беларусь пазбавяць права прымаць турнір.