Да 2040 года ў Польшчы можа з’явіцца АЭС
У праекце энергетычнай палітыкі Польшчы прадугледжваецца, што першы блок АЭС будзе пабудаваны да 2033 года.
Ужо ў студзені 2019 года можа стаць вядома месца размяшчэння атамнай электрастанцыі ў Польшчы. У праекце энергетычнай палітыкі Польшчы да 2040 года гаворыцца, сярод іншага, пра тое, што першы блок АЭС будзе пабудаваны да 2033 года.
Паводле слоў міністра прадпрымальніцтва і тэхналогій Польшчы Ядвігі Эмілевіч, цяпер разглядаюцца два варыянты размяшчэння будучай АЭС.
У адпаведнасці з палажэннямі праекта энергетычнай палітыкі Польшчы, да таго часу ў краіне павінна дзейнічаць шэсць атамных блокаў магутнасцю ад 6 да 9 гігаватаў.