Да святкавання Новага года ў Берліне з'явяцца «зоны бяспекі» для жанчын
Так званыя «зоны бяспекі» для жанчын упершыню з'явяцца ў цэнтры Берліна ў Брадэнбургскіх варот падчас святкавання Новага года.
У гэтых кропках жанчыны змогуць звярнуцца па дапамогу спецыялістаў Чырвонага Крыжа, калі адчуюць небяспеку дамаганяў або згвалтавання, піша gazeta.ru са спасылкай на Tagesspiegel.
Рашэнне аб стварэнні такіх зон было прынята пасля шматлікіх нападаў сэксуальнага характару на жанчын падчас святкавання Новага года ў Кёльне ў канцы 2015 года.
Ініцыятыву ўжо раскрытыкавалі мясцовыя паліцыянты. На іх думку, гэта новаўвядзенне мае на ўвазе, што разам з «зонамі бяспекі» ёсць і «зоны небяспекі».
Самая маштабная ў Еўропе сустрэча Новага года адбудзецца ля Брадэнбургскіх варот у 22-ы раз. У гэтым годзе будуць прыняты беспрэцэдэнтныя меры бяспекі.
Чытайце таксама: Што прынясе «ноч жаху» ў Кёльне?