Дачка «Беларуснафты» набыла 69 нафтавых свідравін у РФ
Плануецца здабыча прыроднага газу і газакандэнсату.

Даччыная кампанія «Беларуснафты» — ААТ «НК "Янгпур"» — набыла расійскую кампанію «Пурнефть».
Пра гэта стала вядома сёння. Разам з кампаніяй «Янгпур» атрымала і 69 нафтавых свідравін на Усць-Пурпейскім ліцэнзійным участку ў Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе РФ.
Паведамляецца, што поўнае аб'яднанне кампаній хочуць правесці да канца 2021 года і пачаць развіваць газавы кірунак на новым участку: здабыча прыроднага газу і газакандэнсату.
Агулам, аб'ёмы здабычы ў кампаніі невялікія, у гэтым годзе яны хочуць здабыць 316 тысяч тон нафты і 1,23 мільярда кубаметраў спадарожнага і прыроднага газу.