Дагестан. Як Імам Шаміль вокны рэкламаваў
Незвычайны рэкламны ход прыдумала адна з фірмаў Дагестана, якой мясцовы завод «Прагрэс», што спецыялізуецца на вытворчасці вокнаў, замовіў рэкламу.

Фота www.kavkazr.com
Піяр-кантора прапанавала рэкламную кампанію, тварамі якой сталі вядомыя дагестанцы. Разам з паэтамі і вайскоўцамі «рухавікамі пластыкавых вокнаў» стаў лідар горцаў у часы Каўказскай вайны Імам Шаміль.
Постэры са знакамітымі асобамі рэкламшчыкі размясцілі ў цэнтры Махачкалы. Многім мясцовым жыхарам такая крэатыўнасць адразу не спадабалася.
«Што можа быць агульнага паміж Імамам Шамілем і вокнамі «Прагрэс»? У нармальнага грамадства бываюць межы прыстойнасці, за якія нельга выходзіць», — кажа адзін з праціўнікаў новых постэраў.
У сваю чаргу, піяршчыкі гавораць, што ў сусветным рэкламным бізнесе ёсць мноства прыкладаў, калі выявы гістарычных асоб выкарыстоўваліся ў рэкламе. Кацярына II, напрыклад, рэкламуе банк.
І што ж у выніку? Па загадзе гарадской адміністрацыі ўсе спрэчныя постэры былі дэмантаваныя. Прэс-служба гарадской адміністрацыі ўдакладніла, што шчыты былі ўсталяваныя незаконна.
Паводле расійскай прэсы