Далай-лама звярнуўся з пасланнем да свету з-за каронавіруса

Духоўны лідар будыстаў вітае "зладжаныя дзеянні краін" для абмежавання маштабаў пандэміі. Таксама ён просіць дапамагаць "неабароненым пластам насельніцтва".

ПДалай-лама знаходзіцца на каранціне ў сваёй рэзідэнцыі. Фота: youtube.com

ПДалай-лама знаходзіцца на каранціне ў сваёй рэзідэнцыі. Фота: youtube.com

Далай-лама звярнуўся да ўсіх людзей са "спецыяльным пасланнем "у сувязі з распаўсюджваннем каронавіруса". Далай-лама заклікае дзеля пераадолення пандэміі праяўляць рашучасць і мужнасць, а таксама "выкарыстоўваць тэхнолагі і ўласцівую чалавеку вынаходлівасць".

84-гадовы духоўны лідар будызму знаходзіцца на каранціне ў сваёй рэзідэнцыі ў Дхарамсале на поўначы Індыі.

Ён заявіў, што моліцца "пра найхутчэйшае завяршэнне пандэміі", каб усе людзі "зноў здабылі мір і шчасце".

Далай-лама падкрэсліў, што перад абліччам пагрозы здароўю і дабрабыту натуральна адчуваць неспакой і страх. Аднак ён знаходзіць суцяшэнне ў словах будыйскага мысляра VIII стагоддзя Шанцідзевы: "Калі мы неяк можам іх (праблемы) вырашыць, трэба вырашаць і не хвалявацца; калі ж іх вырашыць немагчыма, то непакоіцца на гэты конт бессэнсоўна".

Асабліва ўдзячны, заявіў Далай-лама, ён медыцынскім работнікам. "З рызыкай для ўласнага жыцця яны ратуюць жыцці іншых людзей. Іх служэнне — гэта сапраўды спачуванне ў дзеянні", — сказаў духоўны лідар будыстаў.

Паводле korrespondent.net