Дасье ў карыкатурах: надзвычайны стан па-амерыканску

Штаты знаходзяцца на парозе ўвядзення рэжыму надзвычайнага становішча. Сыр-бор разгарэўся з-за мяжы з Мексікай, якая мае працягласць у 3141 км. Тут рэгіструецца павышанае пранікненне кантрабанды і нелегальных мігрантаў, што не падабаецца многім амерыканцам.

1_174.png

Таму абяцанне пабудаваць сцяну на мяжы стала адным з галоўных пунктаў перадвыбарнай праграмы Дональда Трампа. Ён так шмат казаў і кажа пра гэты праект, што стаў аб'ектам жартаў. Так мастак Дэвід Гранлуд (Dave Granlund) выказаў здагадку, што Трамп, напэўна, у вольны час будуе сцяну з дапамогай канструктара Lego.

2_158.jpg

Па слядах перамогі Трампа рэспубліканцам удалося правесці праз ніжнюю палату Кангрэса дакумент аб выдаткоўванні 5,7 мільярда долараў на пабудову каля 215 міль сцяны. Аднак увосень склад Кангрэса змяніўся з прычыны перамогі дэмакратаў. Іх лідарка тут жа заявіла, што «сцяна Трампа» не атрымае фінансавання ні пры якіх умовах. У выніку «сцяна» сапраўды паўстала, аднак паміж прэзідэнтам і парламентам. Ілюстрацыя выдання New York Observer.

3_141.jpg

Вынікам бюджэтных войнаў паміж парламентам і прэзідэнтам стаў «shutdown» — прыпыненне ў снежні работы ўраду на 35 дзён. 25 студзеня Трамп пагадзіўся падтрымаць кампрамісны праект закона аб часовым фінансаванні ўрада. Пры гэтым дадаў, што калі фінансавання для сцяны не будзе да 15 лютага, магчыма ўвядзенне рэжыму надзвычайнага становішча. Цяпер усё да гэтага і ідзе. Зрэшты, НС на стане грамадзянскіх свабодаў не адаб'ецца. Ён надае прэзідэнту дадатковыя паўнамоцтвы, якія дапамогуць яму атрымаць фінансаванне ў абыход Кангрэса. Калі верыць мастаку выдання Oak Harbor, пацерпяць ад гэтага іншыя артыкулы бюджэту, якія літаральна абрабуюць. «Рукі ўгору! Гэта надзвычайнае становішча!», — кажа федэральны паліцэйскі ахвярам рабавання — бюджэтам на ўнутраную бяспеку і абарону .

4_138.jpg

Так ці інакш, сцяна праблему ў комплексе не вырашае. Практыка паказвае, што большасць нелегальных мігрантаў усё роўна трапляюць у ЗША менавіта праз мексіканскую мяжу. Хіба што з-за будаўніцтва сцяны істотна вырасла колькасць загінулых імігрантаў. Няздольнасць спыніць за кошт нейкіх сценаў уцёкі людзей з беднай Лацінскай Амерыкі ў багатыя Штаты ілюструе сайт Redrit. Паводле мастака, нават калі Трамп пабудуе сцяну на поўдні, людзі будуць прарывацца ў краіну, напрыклад, праз Аляску.

5_3__1_.jpg

Такім чынам адміністрацыя Белага дома мае шукаць іншыя сродкі адпугнуць мігрантаў ад сваіх межаў. А чаму ў такім разе Дональду Трампу не паспрабаваць беларускія напрацоўкі? Малюнак ад «Новага Часу» дэманструе, як гэта можа выглядаць.