Дэманстранты ў Венесуэле закідваюць паліцыю фекаліямі
Дэманстранты ў Каракасе закідваюць спецназ шклянымі бутэлькамі з фекаліямі. Гэтую зброю яны празвалі «кактэйлямі Какетава».
![Здымак Ройтэрз Здымак Ройтэрз](/img/v1/images/venezuela_hpwa1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Здымак Ройтэрз
Урадавыя СМІ ў адказ абвінавацілі апазіцыю ў парушэнні міжнародных канвенцый аб хімічнай і бактэрыялагчінай зброі.
Пратэсты ў Венесуэле не спыняюцца ад пачатку красавіка. У сутычках з паліцыяй загінулі ўжо 38 чалавек з абодвух бакоў.
Пратэстоўцы патрабуюць адстаўкі прэзідэнта Нікаласа Мадура, вінавацяць яго ў некампетэнтнасці. У сваю чаргу, Мадура абапіраецца на абсаджаныя «сваімі людзьмі» суды і сілавыя структуры, каб пазбавіць паўнамоцтваў парламент.
Паводле «Нашай Нівы»