Дні беларускай культуры пройдуць у Батумі

Мэта імпрэз — падтрымаць мясцовых беларусаў.

batumi_georgia.jpg

4 ліпеня ў Батумі распачынаюцца Дні беларускай культуры ў межах Сусветнага тыдня беларускай культуры.
Мэта імпрэз — падтрымаць мясцовых беларусаў, паказаць, што нават перабываючы далёка ад дома, мы можам захоўваць нацыянальную тоеснасць і традыцыі, прагу да мастацтва і творчасці, любоў, надзею і веру ў добрую будучыню Бацькаўшчыны.
4 ліпеня пройдзе творчы майстар-клас «Лялька-мотанка» для дзетак і дарослых, а таксама анлайн-варкшоп па праграмаванні для дзяцей, на якім створаць праекты пра культуру Беларусі.
5 ліпеня — выстава малюнкаў «Любімае месца. Мая Беларусь» і напісанне лістоў «Пажаданні Беларусі».
6 ліпеня — Купалле.
7 ліпеня — творчая сустрэча з пісьменніцай Наталкай Харытанюк.
8 ліпеня — канцэрт беларускіх музыкаў.
9 ліпеня — творчыя майстар-класы ды вечарына на караблі.
І гэта далёка не ўсё.Ідзе збор на правядзенне імпрэз і вы можаце зрабіць свой унёсак па гэтай спасылачцы.