«ДНР» мае намер парушыць мірныя дамоўленасці і пачаць баявыя дзеянні

Так званы «прэм’ер-міністр» самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі» Аляксандр Захарчанка заявіў аб планах апалчэнцаў вярнуць згублены імі кантроль над шэрагам гарадоў Данбаса і папярэдзіў у сувязі з гэтым пра магчымасць аднаўлення цяжкіх баявых дзеянняў.



terror_donetsk.jpg

«Краматорск, Марыупаль, Славянск — яны будуць нашы. Мы маем намер іх забраць, вярнуць сабе. Так што не выключаны яшчэ цяжкія ваенныя дзеянні», — сказаў Захарченко журналістам у чацвер.

Ён таксама абвінаваціў Кіеў у незахаванні перамір’я на ўсходзе Украіны. «Рэжым цішыні» выконваецца толькі намі. З пазаўчорашняга дня і мы пачалі адказваць. Учора і сёння стала цішэй», — сказаў Захарчанка.

Раней у чацвер у «ДНР» «Інтэрфаксу» заявілі, што сітуацыя на лініі судакранання супрацьлеглых бакоў на ўсходзе Украіны застаецца напружанай. «У раёне населенага пункта Горлаўка і ўсходняй частцы Данецка мінулай ноччу назіралася актыўнасць ўкраінскіх сілавікоў, напады былі адбітыя апалчэннем», — паведаміў прадстаўнік «ДНР». Разам з тым там адзначылі, што інтэнсіўнасць нападаў на пазіцыі апалчэння знізілася

У чацвер Данецкі гарсавет паведаміў, што ноч у Данецку прайшла без актыўных баявых дзеянняў.

Са свайго боку прэс-цэнтр АТА паведамляе, што апалчэнцы мінулай ноччу спрабавалі штурмаваць дыспетчарскую вышку у данецкім аэрапорце, уступалі ў баявыя сутыкненні ў раёне Новаласпа.