Дональд Трамп і Хілары Клінтан выйгралі праймерыз у Нью-Ёрку
Кандыдаты ў прэзідэнты ЗША Дональд Трамп і Хілары Клінтан атрымалі перамогу на ўнутрыпартыйных праймерыз сярод рэспубліканцаў і дэмакратаў у штаце Нью-Ёрк.
![trump.jpg trump.jpg](/img/v1/userfiles/images/trump.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ураджэнец Нью-Ёрка Трамп атрымаў падтрымку 60,5 адсоткаў аднапартыйцаў. Клінтан атрымала 57,9 адсотка галасоў. Берні Сандэрс атрымаў 42,1 адсотка. Трамп і Клінтан застаюцца лідэрамі праймерыз у Рэспубліканскай і Дэмакратычнай партыях адпаведна.
Выбары прэзідэнта ЗША адбудуцца ў лістападзе 2016 года. Да ўдзелу ў іх Дэмакратычная і Рэспубліканская партыі вылучаны адзіных кандыдатаў, зацверджаных па выніках праймерыз.
Паводле meduza.io