Дуда прапанаваў Парашэнку новы фармат перамоў па Данбасу
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда прапанаваў ўкраінскаму прэзідэнту Пятру Парашэнку новы фармат перамоваў па вырашэньні канфлікту на Данбасе.

Анджэй Дуда
Польскі лідар падкрэсліў, што ў часе тэлефоннай размовы з Пятром Парашэнкам ён прапанаваў, каб у мірных перамовах прымалі ўдзел наймацнейшыя дзяржавы Еўропы, а таксама суседзі Украіны, у тым
ліку Польшча.
Дуда адзначыў, што варта пачаць пра гэта размаўляць, аднак, папярэдзіў, што спачатку ён хацеў бы дэталёва абмеркаваць гэтую справу падчас сустрэчы з прэзідэнтам Пятром Парашэнкам.
На дадзены момант, па словах Дуды, прадстаўнікі абодвух бакоў рыхтуюць сустрэчу, на якой будуць устаноўлены падрабязнасці размоў кіраўнікоў Польшчы і Украіны.
Нагадаем, раней Дуда заявіў, што мірныя перамовы адносна Украіны павінны адбывацца пры ўдзеле Польшчы.
Паводле Украінскай праўды