Двое чальцоў экіпажа зніклай аргентынскай падлодкі сышлі на бераг

Двое чальцоў экіпажа зніклай аргентынскай падлодкі «Сан-Хуан» Умбэрта Вілтэ і Адрыян Ротлісбергер па розных прычынах сышлі на бераг перад адплыццём субмарыны з порта ў горадзе Ушуая.

submarine_1.jpg

Умбэрта Вілтэ сышоў з падлодкі з-за весткі пра хваробу маці. Камандзір субмарыны не толькі вызваліў яго ад рэйса, але і аплаціў дарогу ў правінцыю Жужуй, дзе жыве маці Вілтэ.
Іншы сябра экіпажа «Сан-Хуан» Адрыян Ротлісбергер папрасіў вызваліць яго ад рэйса, паколькі яму трэба было сабраць дакументы для куплі дома. Ён сышоў на бераг прама перад адплыццём падлодкі, паведаміла яго маці. Яго месца заняў іншы службовец ВМС.
Вілтэ і Ротлісбергер па памылцы патрапілі ў спіс зніклых членаў экіпажа «Сан-Хуан», якія ВМС распаўсюдзілі неўзабаве пасля яе знікнення. Абодва зараз знаходзяцца на ваенна-марской базе ў Мар-дэль-Плата.
Даведка:
У Атлантычным акіяне знікла падводная лодка ваенна-марскіх сіл Аргенціны «Сан-Хуан» з 44 чальцамі экіпажа на борце. У апошні раз субмарына выходзіла на сувязь 15 лістапада. Праз два дні Аргенціна пачатку пошукавую аперацыю, да якой далучыліся больш за дзесятак краін. Падлодку да гэтага часу не знайшлі.
23 лістапада ВМС Аргентыны заявілі, што праз тры гадзіны пасля апошняга кантакту з падлодкай ў раёне яе знаходжання быў зафіксаваны гук, падобны на выбух.
Паводле meduza.io