Дзясяткі чалавек загінулі пры крушэнні самалёта ў Кіргізіі
Транспартны самалёт Boeing 747 пацярпеў крушэнне пры заходзе на пасадку ў аэрапорце Манас. На месцы падзення самалёта пачаўся пажар.
Паводле папярэдніх дадзеных, загінулі 32 чалавекі — 28 мясцовых жыхароў і чатыры члена экіпажа. Восем чалавек атрымалі раненні і дастаўлены ў бальніцу, шасцёра з іх — дзеці з множнымі траўмамі і апёкамі, паведаміла РІА "Навости" са спасылкай на прадстаўніка Міністэрства аховы здароўя Алену Баялінаву. Паводле яе слоў, колькасць загінуўшых і пацярпелых можа павялічыцца, паколькі ў цяперашні час на месцы крушэння разбіраюць завалы, адзначае www.dw.com
У выніку катастрофы, пры падзенні грузавога самалёта Boeing 747 на дачны пасёлак пад Бішкекам, паводле звестак Міністэрства па надзвычайных сітуацыі Кіргізіі, былі пашкоджаныя больш за 15 дамоў., паведамляе ВВС.
Аэрапорта Манас зачынены з-за крушэння грузавога самалёта, паведаміла "Інтэрфаксу" прэс-служба аэрапорта.
Раней паведамлялася пра 15 загінулых мясцовых жыхароў, з якіх шасцёра дзяцей, а таксама пра трох загінулых чальцоў экіпажа.
"Самалёт спрабаваў здзейсніць пасадку, аднак па нейкіх прычынах не змог гэтага зрабіць і, верагодна, хацеў сысці на другі круг. У момант падзення ў раёне аэрапорта назіраліся дрэнныя ўмовы надвор'я", — паведаміў прадстаўнік МНС Мухамед Свараў.
Па першапачатковаў інфармацыі, самалёт належаў авіякампаніі Turkish Airlines.
Аднак неўзабаве прадстаўнікі авіякампаніі заявілі, што ўладальнікам самалёта з'яўляецца
MyCargo Airlines, якая раней называлася ACT Airlines. “Інтэрфакс” адзначае, што самалёт ляцеў з Ганконга ў Стамбул праз Бішкек.