Егіпет. Як вызначыць апазіцыянера

Егіпецкія ўлады прыдумалі, як вызначаць незадаволеных рэжымам суайчыннікаў.

screen_shot_2018_03_27_at_10_55_17_am_700x.png

Не так даўно ў сеціве з’явілася аналагічная Facebook сацыяльная сетка EgyptFace, што стала сапраўднай інфармацыйнай бомбай.

Яе шматлікія ўдзельнікі крытыкавалі існуючыя ў Егіпце парадкі. Не дзіўна, што шмат егіпцян паспяшаліся зарэгістравацца ў EgyptFace. 

І вось днямі стала вядома, што за згаданым праектам стаяць спецслужбы. За кошт EgyptFace спецслужбы намагаліся маніторыць думкі нелаяльных грамадзян. Як толькі гэта стала вядома, шмат хто адмовіўся ад сваіх акаўнтаў. 

Праўда, на гэтым гісторыя наўрад ці скончыцца. Адзін са спікераў адміністрацыі прэзідэнта даў зразумець, што Егіпет можа пайсці шляхам Кітаю, дзе Twitter, Facebook, Google і YouTube заблакаваныя. Кітайцам у якасці кампенсацыі прапануюць камунікаваць праз сеткі, якія падкантрольныя адпаведным сілавым органам. 

Магчыма, Каір збіраецца імпартаваць кітайскі вопыт, калі егіпцянам будзе дазволена камунікаваць выключна праз EgyptFace.

Паводле брытанскай прэсы