Экс-прэзідэнт Кыргызстана Атамбаеў пасля двух дзён супрацьстаяння здаўся ўладам

Экс-прэзідэнт Кыргызстана Алмазбек Атамбаеў затрыманы. Як ўдакладняюць мясцовыя СМІ, ён сам прыняў рашэнне здацца сілавікам.

Фота: Reuters

Фота: Reuters

Выданне kloop.kg са спасылкай на прадстаўнікоў сілавых ведамстваў паведамляе, што экс-прэзідэнт Кыргызстана затрыманы. Яго разам з паплечнікамі вывезлі з вёскі Кой-Таш.
Партал 24.kg удакладняе, што перамовы ішлі доўга, у выніку Атамбаеў вырашыў здацца.


Штурм рэзідэнцыі экс-прэзідэнта аднавіўся 8 жніўня, зробленая напярэдадні спроба затрымаць яго правалілася. У ходзе сутычак адзін спецназавец загінуў, яшчэ 52 чалавекі атрымалі раненні і траўмы, уключаючы журналіста і супрацоўнікаў праваахоўных органаў.
Прыхільнікі экс-прэзідэнта ўзялі ў закладнікі шасцярых байцоў спецназа — раніцай іх перадалі ўладам.
Атамбаеў звярнуўся да сілавікоў з заклікам спыніць супрацьстаянне.
У Генпракуратуры 8 жніўня распачалі некалькі крымінальных спраў, у тым ліку па артыкулах «Масавыя беспарадкі», «Хуліганства», «Захоп закладнікаў» і «Забойства». У ведамстве патлумачылі, што пастанова аб прымусовым прывадзе Атамбаева была вынесена з-за таго, што ён не з'яўляўся на допыт у рамках расследавання яго магчымай датычнасьці да вызвалення крымінальнага аўтарытэта Азіза Батукаева.
Прэзідэнт Кыргызстана Сааранбай Жээнбекаў заявіў, што Атамбаеў груба парушыў канстытуцыю і законы краіны, аказаўшы «жорсткі узброены супраціў правядзенню следчых мерапрыемстваў у рамках закона».

Паводле tut.by