ЕС пусціў у працу 4-ы пакет санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі
Еўрасаюз пачаў працу над 4-м пакетам санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі, паведаміў карэспандэнт «Радыё Свабода» Рыкард Джазвяк.

Паводле яго слоў, 4-ы пакет, хутчэй за ўсё, будзе сфакусаваны на санкцыях супраць прадстаўнікоў МУС і іншых сілавых ведамстваў, чым на «кашалькоў» Лукашэнкі, паведамляе АФН.
Але пакуль, адзначае Джазвяк, яшчэ занадта рана пра нешта казаць.
«Усё яшчэ на ранняй стадыі (it is still early days)», — напісаў журналіст у Twitter.