ЕС раскрытыкаваў масавыя затрыманні ўдзельнікаў мітынгу ў Маскве

Еўрасаюз раскрытыкаваў дзеянні расейскіх сілавікоў у дачыненні да дэманстрантаў, якія выйшлі на вуліцы Масквы 27 ліпеня, паведамляе Белсат.

27 ліпеня 2019 г. Мітынг за свабодныя выбары ў Маскве. Фота – Sergei Bobylev/TASS

27 ліпеня 2019 г. Мітынг за свабодныя выбары ў Маскве. Фота – Sergei Bobylev/TASS

Удзельнікі мітынгу патрабавалі зарэгістраваць незалежных кандыдатаў на выбарах у Маскоўскую гарадскую думу.
Паліцыя затрымала 1373 асобы.
«Затрыманні і неадэкватнае ужыванне сілы да мірных пратэстоўцаў, якія адбыліся пасля серыі арыштаў і рэйдаў супраць апазіцыйных палітыкаў, зноў сур’ёзна падрываюць фундаментальныя правы на свабоду слова і сходаў. Гэтыя правы замацаваныя ў расійскай канстытуцыі, і мы чакаем, што яны будуць абароненыя» – гаворыцца ў заяве прэс-сакратара вярхоўнага прадстаўніцтва ЕС у замежных справах і палітыцы бяспекі Маі Кацыянчыч.
Ад імя ЕС Кацыянчыч запатрабавала забяспечыць роўныя магчымасці кандыдатам на выбарах у Маскоўскую гарадскую думу. Яны адбудуцца 8 верасня.