Эстонія плануе падняць пытанне аб сітуацыі ў Беларусі на Савеце Бяспекі ААН

Міністр замежных спраў Эстоніі Урмас Рэйнсалу мае намер сёння падняць пытанне аб сітуацыі ў Беларусі на адкрытым пасяджэнні Савета Бяспекі ААН. На адкрытыя пасяджэння дапускаюцца краіны, якія не ўваходзяць у Савет Бяспекі.

Урмас Рэйнсалу. Фота Valitsuse kommunikatsioonibüroo

Урмас Рэйнсалу. Фота Valitsuse kommunikatsioonibüroo


«Беларускую тэму варта абавязкова ўнесці ў парадак дня пасяджэння Рады Бяспекі ААН, паколькі яна з'яўляецца важнай як з пункту гледжання нашага рэгіёну, так і нашых каштоўнасцяў» — сказаў ён.

Таксама МЗС Эстоніі выступае за правядзенне пазачарговай сустрэчы знешнепалітычных ведамстваў краін Еўрасаюза па сітуацыі ў Беларусі. Дапускаецца магчымасць прыняцця розных мер, у тым ліку ўвядзенне санкцый.

Паводле reform.by