Эстонскі міністр запатрабаваў кампенсацыі ад Расіі за савецкую акупацыю
Міністр юстыцыі Эстоніі Урмас Рэйнсалу зноў паставіў пытанне аб кампенсацыі з боку Расіі за нанесеную Савецкім Саюзам шкоду падчас акупацыі, паведамляе Наша Ніва са спасылкай на Eesti Paevaleht.

Урмас Рэйнсалу
«Тыя, хто сёння выступаюць з прамовай аб важнасці Тартускага міру (дагавор паміж РСФСР і Эстоніяй 1920 года, які прызнаў незалежнасць краіны — Рэд.), не павінны забываць, што прававая пераемнасць не можа быць выбарачнай. Савецкі Саюз акупаваў Эстонію, парушыўшы менавіта Тартускі мір, і Расія, якая выступае ў якасці ягонага пераемніка, павінна гэта прызнаць, і, зыходзячы з міжнароднага права, абавязаная кампенсаваць шкоду», — заявіў міністр.
Нагадаем, у 1939-1940 гадах СССР ваенным шляхам заняў тэрыторыі краін Балтыі і заявіў пра іх добраахвотнае далучэнне да Савецкага Саюза.