Еўрасаюз разглядае новы пакет санкцый супраць улад Беларусі
Апошнімі тыднямі вырасла плынь мігрантаў, якія нелегальна пераходзяць з Беларусі ў Літву.
Еўрасаюз разглядае новы пакет санкцый супраць улад Беларусі. Кіраўнік дыпламатыі ЕС Жазэп Барэль заявіў, што новыя санкцыі супраць афіцыйнага Мінска будуць адказам на міграцыйны крызіс на літоўскай мяжы.
Апошнімі тыднямі вырасла плынь мігрантаў, якія нелегальна пераходзяць з Беларусі ў Літву. Раней Аляксандр Лукашэнка заяўляў, што Беларусь не будзе стрымліваць мігрантаў, якія праз нашу краіну прабіраюцца ў Еўрасаюз.