Эўразвяз увёў санкцыі супраць удзельнікаў будаўніцтва Керчанскага моста

Еўрапейскі звяз увёў санкцыі супраць шасці кампаній, якія бралі ўдзел у будаўніцтве моста, які злучыў Расію і анэксаваны Крым. Аб гэтым паведамляецца ў афіцыйным журнале ЕЗ — піша Радыё Свабода

52661ccd_36f6_45f0_a14a_8f6dd60bb618_w1023_r1_s.jpg

Сярод кампаній, якія трапілі пад санкцыі, дзве належаць расійскаму мільярдэру Аркадзю Ратэнбергу — «Мостотрест» і «Стройгазмонтаж».
Пра тое, што супраць кампаній-будаўнікоў увядуць санкцыі, стала вядома 18 ліпеня. Санкцыі прадугледжваюць замарожваньне актываў і забарону на выдачу віз асобам і прадпрыемствам, якія будавалі 19-кілямэтровы Керчанскі мост, які злучае мацярык поўдня Расіі з Крымскім паўвостравам. Паводле Еўразвязу, будаўніцтва Расіяй моста ў анэксаваны Крым дэстабілізуе тэрытарыяльную цэласнасць Украіны.
Да таго, як да санкцыйнага спісу дадалі шэсць кампаній, у ім знаходзіліся імёны 155 чалавек з Расіі і Украіны і 38 арганізацый.
Мост над Керчанскім пралівам быў адкрыты для аўтамабіляў і аўтобусаў у траўні. Ён складаецца з чатырохпалоснай шашы і двух чыгуначных ліній, якія ўсё яшчэ будуюцца.
Праект будаўніцтва Керчанскага моста коштам 3,7 мільярда даляраў пачаўся ў 2016 годзе.