Facebook, Microsoft, Twitter і YouTube будуць змагацца з тэрарызмам у сеціве

Facebook, Microsoft, Twitter і YouTube будуць змагацца з распаўсюдам "тэрарыстычнага кантэнту" ў сеціве. Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве найбуйнейшых інтэрнэт-кампаній.

Фота: Fotolia

Фота: Fotolia


Яны абяцаюць "хутка прадпрымаць дзеянні супраць падобнага кантэнту ў адпаведнасці з палітыкай кожнай кампаніі", інфармуе ria.ru.
Кампаніі пачнуць абменьвацца ўнікальнымі лічбавымі ідэнтыфікатарамі відэаролікаў, якія звязаныя са спробамі тэрарыстаў прыцягнуць на свой бок людзей. Гэта павінна дапамагчы вызначаць запісы, якія патэнцыйна звязаныя са злачынцамі. Facebook, Microsoft, Twitter і YouTube будуць абменьвацца "найбольш радыкальнымі" відэаролікамі тэрарыстаў, што, як мяркуецца, дапаможа "вычысціць" такую інфармацыю з інтэрнэта.
Адзначаецца, што кампаніі не будуць абменьвацца персанальнымі дадзенымі кліентаў.
Сумесная ініцыятыва інтэрнэт-кампаній з'явілася пасля спробаў іх прыцягнуць да адказнасці за нявольны распаўсюд тэрарыстычнага кантэнту. Таксама яны спадзяюцца паспяхова супрацьстаяць ціску шэрагу ўрадаў.
euroradio.fm
P.S.: Здаецца, што ў гэтым годзе кампанію Facebook ўзгадвалі часцей, чым любую іншую. У першую чаргу, гэта, вядома, звязана з купляй беларускага стартапа MSQRD, якая дапоўніла лік паспяховых здзелак беларускіх стартапаў з ключавымі гульцамі сусветнай ІТ-індустрыі. Адным з піянераў стартап-руху ў Беларусі з'яўляецца кампанія Viaden. Віктар Пракапеня заснаваў яе ў 2001 годзе для аказання аўтсорсінгавых IT-паслуг, аднак сапраўдны поспех кампаніі прынесла распрацоўка ўласных прадуктаў. Сёння Віктар Пракапеня заснаваў VP Capital — уласны інвестыцыйны фонд з фокусам на тэхналагічнай сферы.