Facebook памылкова абнародаваў звесткі 14 мільёнаў карыстальнікаў
Закрытыя публікацыі 14 мільёнаў карыстальнікаў Фэйсбука трапілі ў адкрыты доступ, паведамляе "Еўрарадыё".

Гэта адбылося ў выніку памылкі ў наладках уліковых запісаў, перадаюць амерыканскія інфармагенцтвы.
Адміністрацыя кампаніі абяцае паведаміць кожнаму карыстальніку, чые звесткі трапілі ў адкрыты доступ.
Паведамляецца, што гэта зліў дадзеных адбыўся з 18 па 27 траўня. Памылку выявілі 22 траўня, але для яе выпраўлення спатрэбілася некалькі дзён.
Распрацоўшчыкі кажуць, што віной усяго стала тэставанне новай функцыі.