Філіпіны. Унітаз з кветкамі

Усе краіны свету так ці інакш вымушаныя змагацца з эпідэміяй каронавірусу, што патрабуе ў тым ліку папулярызацыі культуры асабістай гігіены.

Илюстацыйнае фота zen.yandex.ru

Илюстацыйнае фота zen.yandex.ru

Падавалася, гэта не вельмі цяжкая задача, паколькі прапаганда гігіены не патрабуе дарагіх тэхналогій і сродкаў. А вось для філіпінскага ўраду гэта выглядае вельмі цяжкім.

Нягледзячы на тое, што на Філіпінах 9 з 10 дарослых маюць смартфон, толькі 75 працэнтаў мясцовых жыхароў карыстаюцца нармальнай прыбіральняй і, адпаведна, мыюць рукі. Шмат хто — а ў правінцыі гэта кожны другі — выкарыстоўваюць у якасці прыбіральні суседнія палі.

Нават і без цяперашняй эпідэміі гэтая практыка выклікала шмат інфекцый, а цяпер сітуацыя можа яшчэ пагоршыцца. Не кажучы пра тое, што раней ужо рабіліся спробы прымусіць філіпінцаў хадзіць у цывільныя прыбіральні.

З гэтай мэтай ім нават бясплатна раздавалі ўнітазы. Аднак падарунак, як піша прэса, часта выкарыстоўваўся ў якасці вазы для кветак. Цяпер у Маніле шукаюць новыя падыходы для вырашэння праблемы прыбіральняў. Застаецца дадаць, што колькасць філіпінцаў, якія ходзяць на двор, ацэньваецца спецыялістамі ў 6 мільёнаў чалавек.

Паводле амерыканскай прэсы