Фотафакт: Дзіцяняты-блізняты вялікай панды з Гуанчжоўскага заапарка «Чанлун»
Дзіцяняты-блізняты
вялікай панды Ціньцінь і Айай, якія нарадзіліся ў парку дзікіх жывёл
"Чанлун" у Гуанчжоу (правінцыя Гуандун, Паўднёвы Кітай) добра
перажылі месячны адаптацыйны перыяд пасля адлучэння ад гадавання матчыным
малаком. Медзведзяняты адчуваюць сябе добра, іх бягучая вага — 43 і 44 кг,
адпаведна.

Па словах
работнікаў заапарка, адлучэнне ад матчынага гадавання - першы крок для
медзведзянятаў на шляху да самастойнага жыцця. Зараз братоў-блізнят кормяць у
асноўным штучнай малочнай сумессю і маладымі парасткамі бамбука. Калі яны працягнуць
нармальна расці і развівацца, то прыкладна ў 2-гадовым узросце іх можна будзе
больш не карміць малаком.
