Фотафакт. У цэнтры Вільні ўсталявалі мэмарыяльную дошку Якубу Коласу

Паводле інфармацыі Радыё Свабода 9 лістапада ў Вільні на будынку, у якім 110 год таму месцілася рэдакцыя газэты «Наша Ніва», адбудзецца ўрачыстая цырымонія адкрыцьця мэмарыяльнай дошкі ў гонар народнага паэта Беларусі Якуба Коласа.

21b5621d_4d0b_44ed_be2d_39e56ee97896_cx0_cy27_cw0_w1023_r1_s.jpg

Пра гэта паведаміў прадстаўнік пасольства Беларусі ў Літве.
Мэмарыяльная дошка з надпісам на літоўскай і беларускай мовах «У гэтым будынку ў 1907 годзе жыў і працаваў народны паэт Беларусі (па літоўску — беларускі паэт. — РС) Якуб Колас» будзе адкрытая на будынку на скрыжаваньні вуліц Trakų (Троцкай) і Pylimo (Завальнай).
Будынак са статуямі атлантаў, вядомы яшчэ з XV стагодзьдзя, належаў графам Тышкевічам. Яўстах Тышкевіч, стваральнік Лагойскага і Віленскага музэяў старажытнасцяў, захоўваў тут частку сваіх археалагічных збораў.
У «доме пад балванамі» (г. зн. стодамі), як яго называлі ў народзе, дзейнічаў акруговы суд, дзе з 1884 да 1898 году працаваў адвакатам Францішак Багушэвіч. А раней там збіраліся паўстанцы Каліноўскага.
З траўня 1907 да вясны 1908 году тут месцілася рэдакцыя «першай беларускай газеты з рысункамі» — «Нашай Нівы». У памяшканні рэдакцыі жыў і працаваў Канстанцін Міцкевіч (Якуб Колас).
Паводле svaboda.org