Фотафакт; Жанчыны Марыўпаля пагражаюць баявікам ДНР

Марыўпальцы, напалоханыя падзеямі ў Славянску і Данецку, больш не хочуць мірыцца з прысутнасцю ДНР ў сваім горадзе і перайшлі да пагрозаў на адрас баявікоў.



babuli_maryupalia.jpg

У Прыморскім раёне, недалёка ад будынка Усходняй мытні, ёсць дзіцячы садок. Бацькі малых, якія яго наведваюць, мабыць, настолькі занепакоеныя сітуацыяй у горадзе, што гатовыя голымі рукамі знесці барыкады, пабудаваныя каля ваеннай камендатуры ДНР, калі каля дзіцячага садка раздасца хоць адзін стрэл.
Пра гэта сайту Марыўпаля 0629 распавялі самі жыхары, якія і перадалі фота.