Францыя. Калі ўлады спрачаюцца, музы галадаюць

1 ліпеня пачынаюцца Дні культуры Турцыі ў Францыі. У рамках мерапрыемства запланавана каля 400 культурных падзей. Здавалася б, застаецца толькі радавацца буму міжнародных кантактаў. Аднак, як не дзіўна, першы дзень ліпеня можа выклікаць буйны дыпламатычны скандал паміж краінамі. Прычынай стала публічная заява Сарказі пра тое, што ён не ўпэўнены ў неабходнасці такога свята. Прэм’ер-міністр Турцыі Эрдаган успрыняў рэмарку як выпад супраць турэцкай нацыі. Сарказі да таго ж вядомы сваім нежаданнем прымаць Турцыю ў склад ЕС.

1 ліпеня пачынаюцца Дні культуры Турцыі ў Францыі. У рамках мерапрыемства запланавана каля 400 культурных падзей. Здавалася б, застаецца толькі радавацца буму міжнародных кантактаў. Аднак, як не дзіўна, першы дзень ліпеня можа выклікаць буйны дыпламатычны скандал паміж краінамі. Прычынай стала публічная заява Сарказі пра тое, што ён не ўпэўнены ў неабходнасці такога свята. Прэм’ер-міністр Турцыі Эрдаган успрыняў рэмарку як выпад супраць турэцкай нацыі. Сарказі да таго ж вядомы сваім нежаданнем прымаць Турцыю ў склад ЕС. Закладнікамі скандалу сталі прадстаўнікі турэцкага мастацтва, якія ўжо прыбылі ў Францыю і цяпер не ведаюць, што рабіць. Грошай на імпрэзы ім з Турцыі дасюль не выдзяляюць. Выжыць дапамагаюць французскія артысты, якія вельмі пазітыўна ставяцца да няшчасных калег.


Па матэрыялах “Le Monde (Францыя)